Білеты на Rammstein пачнуць прадаваць 21 студзеня
Патрапіць на канцэрт сусветнавядомага гурта можна за 80 — 300 тысяч З 21 студзеня ў касах Мінска, а пазней і ў інтэрнэце пачнуць прадаваць квіткі на канцэрт нямецкага гурта Rammstein. Білеты будуць каштаваць ад 80 да 300 тысяч рублёў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла Тамара Шахназарава, прэс-сакратар Палаца Рэспублікі, які і ладзіць канцэрт.
Нагадаем, Rammstein выступіць 7 сакавіка ў сталічнай “Мінск-Арэне”. Нямецкія металісты ў межах сусветнага туру прэзентуюць новы альбом “Liebe ist fur alles da”. Усе падрабязнасці будучага канцэрта пакуль трымаюцца ў таямніцы.
Фота: wallpapers.free-review.net