Білу Клінтану прысвяцілі оперу
Жыццё Біла Клінтана натхніла дзвюх яго зямлячак на напісанне оперы, піша The Daily Telegraph. Твор пад назвай “Білі Блайт” (менавіта такое прозвішча атрымаў Біл
Па словах жанчын, на напісанне твора іх натхніла аўтабіяграфія Клінтана “Маё жыццё”, апублікаваная ў 2004 годзе.
Дзеянне
аднаактнай оперы разгортваецца цягам аднаго дня 1959 года, калі
Клінтану было 13 гадоў, у горадзе Хот-Спрынгс. Прэм'ера пастаноўкі
адбылася ў Арканзасе ў лістападзе 2010 года і прайшла з вялікім
поспехам перад аўдыторыяй у 60 чалавек. Па словах аўтараў, у будучым
яны плануюць пашырыць оперу з ужо напісаных чатырох сцэн да сямі і
сыграць яе за межамі штата.
Фота: www.netlore.ru