Black Eyed Peas зноў абвінавацілі ў плагіяце

На амерыканскі поп-гурт Black Eyed Peas зноў падалі ў суд за парушэнне аўтарскіх правоў.
Хіп-хоп выканаўца Phoenix Phenom і яе партнёр Манфрэд Мор сцвярджаюць, што калектыў скраў у іх кампазіцыю "Boom Dynamite" і выдаў яе пад назвай "Boom Boom Pow" на альбоме "The E.N.D.".

У іску ад Phoenix Phenom гаворыцца, што песні "практычна ідэнтычныя", асабліва што датычыцца рытму і тэксту. Адвакат хіп-хоп выканаўцы дадаў, што аднойчы лэйбл Interscope Records, на якім выдаюцца Black Eyed Peas, выказаў цікавасць да музыкі Phoenix Phenom, пасля чаго спявачка прынесла ў офіс кампаніі песню "Boom Dynamite". У выніку кантракт з ёй падпісаны не быў, а трэк пасля быў скарыстаны Black Eyed Peas, сцвярджае абаронца. Сума, якую патрабуе спагнаць Phoenix Phenom за плагіят не называецца.

Нагадаем, што летась брытанскі дыджэй Адам Фрыленд падаў аналагічны іск супраць Black Eyed Peas, сцвярджаючы, што калектыў выкраў мелодыю яго трэка "Mancry" для сваёй кампазіцыі "Party All The Time". Пазней стала вядома, што бакі ўладзілі спрэчку па-за судом.

Фота: rabbijaffe.today.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі