Бландзінкі застаюцца ў модзе і ў гэтым сезоне

У гэтым сезоне ў модзе застаюцца бландзінкі, натуральныя, альбо афарбаваныя ў светлыя адценні, блізкія да натуральнай гамы. Такое меркаванне выказала трэнер нацыянальнай зборнай па парыкмахерскім мастацтве па жаночых відах работ, суддзя міжнароднай катэгорыі, цырульнік-мадэльер Наталля Хаданава. Разам з тым, паступова ўваходзіць у моду ўся градацыя рудых, медных адценняў: ад светлых залацістых да каштанавых. Пры гэтым спецыяліст адзначае, што ніхто не адмяняў здаровыя дагледжаныя валасы.

Што да фрызураў, то ў жанчынаў цяпер у модзе хвалі, локаны, валікі. Стрыжкі лепей абіраць дакладнай, правільнай формы — карэ ў розных інтэрпрэтацыях, сэсон, паж. А вось моладзь у выбары фрызуры можа быць крэатыўнай, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі