Блистательный отец! Заўтра вас будуць ведаць усе і за вамі хутка прыйдуць
Tакія звароты да публікі дазвалялі сабе відэааператары, якія працавалі
на шырока разрэкламаваных канцэртах АНТ у Мірскім замку. Да таго ж
ахвотным пабачыць хаця б сцэну давялося купляць квіткі, нягледзячы на
абяцанні бясплатных відовішчаў з удзелам зорак сусветнага маштабу. А
публіка баязліва маўчала і абмяркоўвала штодзённае – кошты на прадукты
і жыллё ў Мінску.
Напрацягу чатырох дзён тэлеканал АНТ ладзіць у Мірскім Замку музычныя святы і шоў. Учора ў Міры адбыўся канцэрт вальсаў Штраўса і начныя шоў феерверкаў. Каманда Еўрарадыё паехала туды, каб на уласныя вочы пабачыць і на ўласнай скуры адчуць, «по чем зрелища для народа»
“Гэй, Вы, мужчына! Вы, “блистательный отец”, які трымае дачку на плячох! Памашыця ў камеру. Вас здымаюць! Заўтра вы станеце самым вядомым чалавекам ў Беларусі, і за вамі хутка прыйдуць! Ха-ха-ха!”, – такімі словамі вядучы падбадзёрваў публіку, што прыйшла на вялікі канцэрт у Мірскім замку.
Замкавая тэрыторыя была падзеленая на дзве зоны – першая для віп-госцяў, другая для тых, хто не набыў квіткі.
Людзей прыехала шмат, бо рэклама дакладна абяцала слухачам вольны ўваход. На самой жа справе, адданыя краіне міліцыянты перакрылі ўсе магчымыя брамкі для ўваходу на тэрыторыю замку, прапанавалі людзям набываць квіткі, якіх зусім не павінна было быць, ахвотных паскардзіцца накіроўвалі да міфічных уладаў і прасілі не ствараць “массовые скопления более трех человек, так как это противоречит законодательству Беларуси”.
Вядучы канцэрту натхняў публіку пазітывам і стараўся размаўляць выключна па-сяброўску. Напрыклад так:
“Шаноўныя жанчыны, нафарбуйце вусны. Мужчыны – зрабіце цвярозы позірк, дастаньце пальцы з рота, перастаньце калупацца ў носе і ўсміхайцеся, калі да вас пад’едзе тэлевізійная камера. У нас свята, таму не забывацеся паказваць свае радасныя эмоцыі!”
Некаторыя людзі ўжо прызвычаіліся да таго, што любое масавае свята, як правіла, мусіць скончыцца феерверкам і салютам, і таму з нецярплівасцю чакалі адпаведнай хвіліны, маўляў, ээээ! Што за оперы тут спяваюць! Салют давай хутчэй! Ура!
Мы з камандай Еўрарадыё прайшліся праз натоўп і адчулі настрой людзей ва ўсіх дэталях. Здаецца, улада дасягнула апафеозу: на канцэрце людзі з большага маўчалі, чагосьці баючыся, а тыя, хто ўсё ж гаварыў, абмяркоўвалі рост коштаў на прадукты харчавання і немагчымасць набыць жытло ў Мінску.
Нашыя людзі забываюцца на тое, як размяжоўваць свята і штодзённае жыццё з яго звычайнымі праблемамі і пытаннямі, бо праблемы, як мы бачым, залезлі ажно на самую прыватную тэрыторыю чалавека - творчасць і адпачынак. Але мы амаль дакладна ўяўляем, якое свята пакажа АНТ, - свята «працвитаюшчэй и шчасливай Беларуси!».
Музыкальные вечера в Мирском замке
It's a Beautiful Life, o-o-o-o!
Музыкальные вечера в Мирском замке
Фота: Юрыя Маціюна
***
Вашыя водгукі пра канцэрт Океана Эльзы ў Міры дасылайце праз смс на нумар +375293175367, а таксама на адрас [email protected]

Бонусам дазвольце вам прапанаваць некаторыя спасылкі на меркаванні беларускіх блогераў, якія таксама наведалі святочныя ночы ў Мірскім Замку.Музыкальные вечера в Мирском замке