Blur канчаткова спыняе сваю дзейнасць

Франтмэн ветэранаў брыт-попа Blur Дэйман Элбарн (Damon Albarn) заявіў, што не бачыць далейшага развіцця ў кар'еры гурта.  У сваім інтэрв'ю выданню “Q” музыка адзначыў, што “задаволены тым, як прайшоў рэюніан, але працягу не будзе. Усё прайшло нават лепш, чым усе маглі чакаць. І лепш не псаваць гэтую ідэальную карціну".

Элбарн перакананы, што калі музыкі працягнуць выступаць, "то вернуцца ўсе старыя праблемы – а каму гэта трэба? Усё, што хацелася – гэта наладзіць адносіны з Грэмам Коксанам і зноў выйсці з ім на сцэну. Гэта і было зроблена. Уражанні засталіся выдатныя і на гэтым усё”.

Варта адзначыць, што басіст гурта Алекс Джэймс нядаўна таксама аспрэчыў чуткі пра тое, што Blur нібы плануюць правесці серыю дадатковых канцэртаў у межах свайго рэюніана і засесці за працу над новым альбомам.

Нагадаем, што летам гэтага года Blur уз'ядналіся пасля працяглага перапынку, каб адыграць шэраг канцэртаў у арыгінальным складзе.

У далейшым музыкі зноў плануюць разысціся па сваіх сольных праектах. Да прыкладу, Дэйман Элбарн ужо заявіў, што прыступіў да працы над новым альбомам свайго мегапаспяховага сайд-праекта Gorillaz.

Фота: zvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі