B:N: і IQ48 запрашаюць на суботні канцэрт
27 лістапада ў мінскім клубе “Рэактар” пройдзе вялікі сумесны канцэрт гуртоў B:N: і IQ48.
Абодва гурты рыхтуюць сюрпрызы для гледачоў. Так, падчас выступу адбудуцца здымкі кліпа на новую песню гурта B: N: “Жыццё маё”. Алесь Лютыч, фронтмэн каманды, пакуль не ведае, як будзе выглядаць кліп. Аднак канцэртныя кавалкі ў ім адназначна папрысутнічаюць.
Алесь Лютыч: “Мы яшчэ канчаткова не ведаем, ці будзе гэта цалкам лайф-запіс ці нешта іншае. На гэтым этапе мы спачатку вырашылі зняць канцэртнае відэа, а пасля ўжо вызначымся з канцэпцыяй кліпа” .
Гурт B:N: зараз займаецца падрыхтоўкай новага альбома і актыўна шукае спонсараў, каб якасна запісаць песні. Адна з новых, раней не чутых слухачамі кампазіцый, прагучыць на канцэрце.
IQ48 прадставяць на сцэне “Рэактара” фактычна новую праграму. Па словах лідэра гурта Яўгена Бузоўскага, новы альбом, які знаходзіцца ў працэсе стварэння, мае быць самым лепшым у дыскаграфіі калектыва і парадуе сваіх прыхільнікаў музыкай, якая злучыць у сабе funk, rap-core, punk, крыху indie і нават stoner.
Фота Ганны Юнховай