БНФ не будзе падтрымліваць прарасійскага адзінага кандыдата
Адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах хутчэй за ўсё не будзе, лічыць кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Костусеў. Такое меркаванне ён выказаў пасля прадстаўлення сваёй праграмы на Брэсцкім абласным форуме дэмакратычных сілаў, паведамляе БелаПАН. З яго словаў, пасля збору подпісаў БНФ згодная разгледзець варыянт таго, што найбольш моцны прэтэндэнт можа стаць адзіным. Аднак партыйцы будуць узважваць, ці варта ім падтрымліваць кандыдата цалкам прарасійскай скіраванасці.