БНФ прэтэндуе на галоўную ролю ў бліжэйшай прэзідэнцкай кампаніі

Партыя БНФ павінна адыграць галоўную ролю сярод апазіцыйных сілаў у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, заявіў лідэр партыі Аляксей Янукевіч на паседжанні сойму БНФ, паведамляе БелаПАН. У выпадку фальсіфікацыі выбараў партыя павінна заклікаць людзей на плошчу для пратэсту, сказаў ён. Спадар Янукевіч таксама пэўны, што для БНФ здольная сабраць сто тысяч подпісаў за кандыдата ад сваёй партыі. Што да адзінага кандыдата ад апазіцыі, то з ім трэба вызначацца толькі пасля збору подпісаў. Гэтая працэдура пакажа, які з палітыкаў гатовы паспяхова ўдзельнічаць у выбарах.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі