Болей за 4,5 тысячы жанчын служаць у беларускім войску

У ведамстве ўдакладняюць, што 500 жанчын-вайскоўцаў — афіцэры (у тым ліку 53 падпалкоўнікі і 4 палкоўнікі), а каля 1,1 тысячы — прапаршчыкі. Пры гэтым агульная колькасць жанчын-афіцэраў за апошнія 10 гадоў павялічылася ўтрая.



Пераважная большасць афіцэраў-жанчын праходзяць службу на пасадах ваенных дактароў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў вайсковых камісарыятах.



Як адзначаюць у Міністэрстве абароны, сёння ў жанчыны ёсць рэальная магчымасць стаць афіцэрам, галоўнае, каб узрост прэтэндэнтак не перавышаў 35 гадоў, а вышэйшая адукацыя была роднаснай вайсковай спецыяльнасці, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі