Больш беларусаў змогуць мець адтэрміноўку ад прызыву ў войска

Сёлета прызыў у беларускае войска мае асаблівасці. Найперш, гэта тое, што ў Беларусі пашыраны пералік грамадзянаў, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву ў войска для завяршэння адукацыі. Гэтыя змены ўнесеныя ў закон "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе".
Вось што сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё намеснік кіраўніка прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Сяргей Кузьмянкоў:

"Адтэрміноўка ад прызыву ўпершыню будзе прадастаўлена выпускнікам установаў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, - да 1 верасня года заканчэння ўстановы адукацыі. Такое права атрымаюць грамадзяне, якія навучаюцца ў магістратуры, і аспіранты (дактаранты) - на перыяд навучання, незалежна ад формы навучання". 


Сяргей Кузмянкоў адзначае, што раней адтэрміўку мелі магістранты і аспіранты (дактаранты) толькі дзённай формы навучання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі