Больш за 100 прадпрыемстваў прымуць удзел у выставе "Белпрадукт-2008"

З 9 па 12 снежня ў Нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа" адбудзецца 17-я міжнародная спецыялізаваная выстава "Белпрадукт-2008". Як паведамляе БелаПАН, у ёй прымуць удзел 102 прадпрыемствы з васьмі краін. Разам з беларусамі ўдзельнікамі будуць прадстаўленыя ўдзельнікі з Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Малдовы, Эстоніі, Шры-Ланкі.

Падчас працы экспазіцыі адбудзецца конкурс-дэгустацыя прадуктаў харчавання "ГУСТ", разнастайныя семінары, канферэнцыі і прэзентацыі. Упершыню на выставе будзе прадстаўлены раздзел "Гатэльны бізнэс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі