Больш за 15 тысяч навукоўцаў падпісалі другое “Папярэджанне чалавецтву”

Больш за 15 тысяч навукоўцаў падпісалі другое “Папярэджанне чалавецтву”

Больш за 15 тысяч навукоўцаў з 184 краін свету падпісалі другое “Папярэджанне чалавецтву”. Яны спрабуюць прыцягнуць увагу да пагібельных экалагічных зменаў.

Першы зварот навукоўцаў з’явіўся 25 гадоў таму. Тады пад ім падпісаліся каля 1700 чалавек. Яны “білі ў званы” з-за таго, што жыхары планеты сталі “на шлях канфрантацыі з прыродай”. Пералічваліся з’явы, якія прыносяць найбольшыя страты Зямлі: змяншэнне азонавага слою, знішчэнне флоры і фаўны акіянаў, знікненне лясоў, змяненне клімату. У сваім другім звароце навукоўцы канстатуюць, што за чвэрць стагоддзя экалагічныя праблемы не былі вырашаны. Больш таго, некаторыя з іх сталі яшчэ больш сур’ёзнымі.

Праўда, ёсць і невялікія поспехі. Навукоўцы згадваюць зніжэнне колькасці шкодных рэчываў, якія пагражаюць азонаваму слою. На іх думку, падобныя поспехі могуць быць дасягнуты і ў іншых пытаннях, але трэба дзейнічаць рашуча. Зямля — гэта наш адзіны дом, — нагадваюць падпісанты “Папярэджання чалавецтву”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі