Больш за 44% беларусаў падтрымалі б уваходжанне Беларусі ў ЕС

У беларускім грамадстве назіраецца рост праеўрапейскіх і зніжэнне прарасійскіх настрояў. Пра гэта сведчаць вынікі вераснёўскага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Так, на пытанне "Калі б давялося выбіраць паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўваходжаннем у Еўрапейскі саюз, што б вы выбралі?" 42,7% апытаных выбралі ЕС, а 38,3% — Расію. Пры гэтым калі б цяпер праводзіўся рэферэндум аб уваходжанні Беларусі ў ЕС, то "за" выказаліся 44,1%, а "супраць" — 32,8%.

На пытанне "Калі б сёння праходзіў рэферэндум аб аб'яднанні Беларусі і Расіі, як бы вы прагаласавалі?" "за" выказаліся 39,1%, а "супраць" — 40,6%. Пры гэтым звыш 71% апытаных цяпер у цэлым ставяцца да Расіі "вельмі" або "ў асноўным добра", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі