Большасць немцаў не хочуць крыжоў у школе
Паводле апытання Polis/Usuma, 56% немцаў лічаць, што ў школах не трэба вешаць крыжы. Кожны чацверты, наадварот, лічыць распяцце ў школе неабходным. У былых гэдээраўскіх землях супраць крыжа ў школе выказаліся ажно 80%.
Дыскусію выклікала прапанова хрысціянскіх дэмакратаў павесіць крыж у
кожнай школе. Нямецкае заканадаўства прадугледжвае, што крыж можа быць
толькі са згоды ўсіх настаўнікаў, бацькоў і вучняў.
Сацыял-дэмакратычная кааліцыя заявіла, што ў школах не месца любым рэлігійным сімвалам, бо задача школы - навучаць, а не выклікаць міжканфесійныя канфлікты.
Dziennik.pl
Сацыял-дэмакратычная кааліцыя заявіла, што ў школах не месца любым рэлігійным сімвалам, бо задача школы - навучаць, а не выклікаць міжканфесійныя канфлікты.
Dziennik.pl