Большасць украінцаў гатовыя змагацца да перамогі, сведчаць сацыёлагі

Украіна, восень 2022-га / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна, восень 2022-га / t.me/V_Zelenskiy_official

Большасць украінцаў гатовыя змагацца да перамогі, сведчаць сацыёлагі. Апытанне праводзілася Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі пасля інтэнсіўных абстрэлаў Расіяй ракетамі і баявымі дронамі ўкраінскіх гарадоў. 86% яго ўдзельнікаў заявілі, што Украіне трэба працягваць змагацца супраць РФ, нават калі ўдары ракетамі і дронамі працягнуцца. У Данецкай і Харкаўскай абласцях такога меркавання прытрымліваецца 69% апытаных.

Сацыёлагі адзначаюць, што Расія інтэнсіўнымі абстрэламі грамадзянскай інфраструктуры спрабавала пашырыць паніку і адчай сярод украінцаў, зламаць волю да барацьбы. Аднак атрымаўся супрацьлеглы вынік. Падкрэсліваецца, што "ўкраінскі народ захоўвае адзінства і цвёрдасць, і гатовы працягваць змагацца да перамогі".

Украіна ваюе з расійскім агрэсарам ужо восем месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі