Бона ўклаў 210 мільёнаў долараў у Facebook

Фронтмэн U2 Бона (Bono) зрабіў буйную інвестыцыю ў сацыяльную сетку Facebook.  Рокер настолькі ўпэўнены ў папулярнасці гэтага сэрвісу, што вырашыў падвоіць свае ўлажэнні ў кампанію. Нядаўна босы яго фірмы Elevation Partners, якая займаецца прыватнымі інвестыцыямі, інвеставалі ў Facebook 120 мільёнаў долараў. Зараз агульная сума ўкладзеная Бона ў гэты праект складае $210 мільёнаў.

Нагадаем, што летась рокер панёс вялікія страты - каля 500 мільёнаў долараў - пасля няўдалага ўкладання сродкаў у Palm Inc., якая займаецца вытворчасцю смартфонаў марак Treo і Centro.

За гэта ён быў уганараваны званнем горшага фундатара Амерыкі па выніках 2009 года. Тады эксперты не паскупіліся на з'едлівыя каментары ў адрас Бона, адзначыўшы, што ён «здолеў зрабіць шэраг беспрэцэдэнтных інвестыцый, якія нельга растлумачыць нават нешанцаваннем».

Фота: creativebono.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі