Борыс Джонсан — расіянам: ваш прэзідэнт абвінавачваецца ў вайсковых злачынствах

Борыс Джонсан — расіянам: ваш прэзідэнт абвінавачваецца ў вайсковых злачынствах

Брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан запісаў новы зварот да расіян на тэму Украіны, у тым ліку з рускамоўнымі фразамі. Ён гаворыць пра зверствы расійскіх вайскоўцаў ва ўкраінскіх гарадах, пра забойствы мірных жыхароў, пра згвалтаванні жанчын на вачах у іх дзяцей, пра брацкія магілы. "Расіяне вартыя праўды, — падкрэсліў Джонсан. — ...Сведчанні такія шакавальныя, такія жудасныя, нядзіўна, што ваш урад хавае ад вас гэтыя факты".

Брытанскі прэм'ер лічыць, што калі б расіяне ведалі праўду пра тое, што адбываецца ва Украіне, то не падтрымлівалі вайну. Ён падказвае, як абыходзіць блакіроўку ў РФ незалежных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай VPN! Борыс Джонсан заклікае дзяліцца гэтай праўдай з іншымі.

"Ваш прэзідэнт абвінавачваецца ў здзяйсненні вайсковых злачынстваў, — кажа Джонсан у канцы свайго звароту. — Але я не веру, што ён дзейнічае ад вашага імя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі