Бой Ляховіча з Валуевым паглядзелі больш за 5,5 мільёнаў немцаў
Бой беларуса Сяргея Ляховіча з расійскім баксёрам Мікалаем Валуевым, які адбыўся 16 лютага ў нямецкім Нюрнбергу, паглядзелі 5 мільёнаў 600 тысяч нямецкіх тэлегледачоў.
Пра гэта паведаміла кампанія Sauerland Event, якая арганізавала гэты паядынак, інфармуе “Комсомольская правда в Беларуси”. Амаль кожны трэці немец, які апоўначы ўключыў тэлевізар, аддаў перавагу боксу.
Нагадаем, што бой выйграў Валуеў. Ляховіч прызнаў, што расіянін быў мацнейшым, але зазначыў, што з-за траўмы яму давялося біцца толькі левай рукой. У канцы гэтага тыдня Сяргей Ляховіч прыедзе ў Віцебск і Мінск. Ён жыве ў ЗША з 1999-га года, і за гэты час ніводнага разу не быў на радзіме.