Браканьер пабіўся з прыродаахоўнымі інспектарамі

Ён здабыў 22 кілаграмы карасёў, язёў, акунёў, ляшчоў, шчупакоў і яршоў. Шкода склала больш за 28 мільёнаў рублёў, інфармуе БелаПАН.



Пры затрыманні грамадзянін аказаў непадпарадкаванне інспектарам. Ён неаднаразова спрабаваў уцячы, адмаўляўся ісці да месца правапарушэння, пхаў супрацоўнікаў інспекцыі на тонкім лёдзе, чым падвяргаў небяспецы іх жыццё і здароўе.



Супраць парушальніка была ўжытая фізічная сіла. На месца затрымання выклікалі міліцыю. На браканьера пачалі крымінальную справу за незаконную рыбалку. Самога правапарушальніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.



Фота — novayagazeta-ug.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі