Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”

Увечары 22 снежня ў заказніку “Выганашчанскае” быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.

Трое супрацоўнікаў рабілі абход тэрыторыі, калі пачулі стрэл. Спачатку яны пабачылі аўто без нумароў, а пасля незнаёмага чалавека. На патрабаванне паказаць дакументы незнаёмец ва ўпор стрэліў у Мікалая Вераб’я, прастрэліўшы яму калені абедзвюх ног і адтрэліўшы вялікі палец. З цяжкімі раненнямі фатографа адвезлі ў Івацэвічы. У панядзелак яго мусяць перавезці ў Мінск у НДІ траўматалогіі.

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы праваахоўнымі органамі. Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі, паведамляе сайт birds-photo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі