Брат Зэльцэра пагражае беларускім чыноўнікам выкрывальніцкім інтэрв'ю
Марк Зэльцэр, брат амерыканца Эмануіла Зэльцэра, які трымае галадоўку ў магілёўскай калоніі, выставіў ультыматум. Ён папярэджвае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў наконт амністыі свайго брата. Як інфармуе Радыё Свабода, Марк Зэльцэр заявіў наступнае. Калі да панядзелка, 15 чэрвеня, яго брата не вызваляць, то ў амерыканскіх медыях і ў інтэрнэце на відэа з'явіцца інтэрв'ю наконт справы Зэльцэра. Марк Зэльцэр прыгразіў назваць прозвішчы беларускіх чыноўнікаў, датычных да справы ягонага брата.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі арыштаваныя ў Мінску ў сакавіку 2008 года. Іх звінавацілі ў камерцыйным шпіянажы і падробцы дакументаў. Зэльцэра асудзілі на 3 гады зняволення, Функ — на адзін. Жанчына выйшла на волю сёлета ў сакавіку, Эмануіл Зэльцэр разлічвае вызваліцца паводле амністыі, якая з невядомых прычынаў затрымліваецца. Ад 9 чэрвеня вязень трымае галадоўку.