Браты Глебы ездзяць на трэніроўкі асобна ад зборнай
Мінулы раз падобная сітуацыя прывяла да таго, што футбольную каманду са скандалам пакінуў яе капітан Сяргей Гурэнка.
Пасля перамогі над Славеніяй паўгода таму Сяргей Гурэнка нечакана заявіў, што каманда — гэта “нацыянальная зборная, а не зборная Глебаў”.
Незадаволенасць беларускага абаронцы зводзілася да таго, што ўся каманда адправілася на спартовую базу ў Стайкі на аўтобусе, а браты Глебы — на сваёй машыне. Дарэчы, пасля таго матча Сяргей Гурэнка развітаўся са зборнай.
Тыдзень таму Юры Пунтус, трэнер зборнай, нават ездзіў у Маскву да Сяргея, каб угаварыць яго вярнуцца ў зборную. На жаль, няўдала.
А ў панядзелак гісторыя паўтарылася: браты Глебы паехалі ў Стайкі асобна ад іншых членаў каманды. Нагадаем, у гэтую суботу ў нашай зборнай гульня з балгарамі ў Мінску. “Еўрапейскае радыё” паспрабавала высветліць, наколькі нармальным лічацца такія адносіны ў камандзе.
Анатоль Байдачны, у мінулым трэнер зборнай Беларусі па футболе, расказаў, што падчас яго трэнерства такога не было: усе футбалісты ездзілі ўсе разам:
“У мяне было па-іншаму. Калі я працаваў, у мяне ўсе ездзілі разам на адным аўтобусе. Можа, цяперашняе кіраўніцтва лічыць, што так трэба? Можа, у наступны раз яны на роварах паедуць?”
Тады “Еўрапейскае радыё” датэлефанавалася да трэнера зборнай Юрыя Пунтуса. Ён лічыць такую з’яву нармальнай: “Сапраўды, а куды футбалістам падзець свае машыны, калі яны на тыдзень з’язджаюць у Стайкі?”.
Да таго ж у гэтым годзе, у адрозненне ад мінулага, на машынах паехалі не толькі браты Глебы, а таксама Васілюк і Штанюк. Спадар Пунтус таксама зазначыў, што ў нядзелю гульцы нацыянальнай зборнай ехалі не на саму гульню, а на тыдзень падрыхтоўкі.
На пытанне ж Еўрарадыё, чаму ў мінулым годзе гэта правакавала скандал, Юры Іосіфавіч адзначыў, што тады і ён пагадзіўся з незадаволеным Сяргеем Гурэнкам. Толькі “нічога не здольны быў зрабіць, бо браты Глебы паставілі мяне перад фактам”, як распавёў Еўрарадыё галоўны трэнер беларускай зборнай.
Нічога кепскага не ўбачыў і футбаліст Генадзь Блізнюк, абаронца нашай зборнай: “Па вялікім рахунку, я не лічу, што гэта нармальна. Мы ж не на гульню едзем”.
Атрымліваецца, што, як і ў мінулым годзе, браты Аляксандр і Вячаслаў Глеб як захацелі, так і зрабілі. А за братамі Глебамі ездзіць асобна пачалі і іншыя футбалісты. Сяргей Новікаў, футбольны аналітык газеты “Прессбол”, лічыць, што гэта справа трэнера — вырашаць, ці падтрымліваць у камандзе нейкія традыцыі. Але ж калі пасля з’яўляюцца незадаволеныя ў камандзе, то гэта ўжо праблема галоўнага трэнера:
“Хтосьці ездзіць на сваёй машыне — то гэта ўнутраная сітуацыя. У кожнай камандзе ствараецца свой набор традыцый, нейкая аўра і ўзаемаадносіны. Магчыма, у нейкіх камандах увогуле без розніцы, хто як ездзіць на гульню. У прынцыпе, гэта справа трэнера: усталёўваць нейкія традыцыі.
Іншая справа, калі адзін футбаліст незадаволены, што іншы вядучы гулец ездзіць асобна ад каманды на сваёй машыне. Тады гэта сведчыць пра недапрацоўку ў плане ўнутранага клімату каманды”.
Ну што ж, калі невыкананне пэўных футбольных традыцый дапаможа нашай камандзе перамагчы — тады добра. Тады можна толькі пажадаць поспехаў у матчах з Балгарыяй. І паменей скандалаў пасля…
Фота — www.alexgleb.com