Браян Адамс адмяніў канцэрт у Мінску

На афіцыйным сайце канадскага рок-музыкі Браяна Адамса і на яго старонках у сацыяльных сетках з’явілася паведамленне пра адмену мінскага канцэрта, які мусіў прайсці ў "Чыжоўка-Арэне" 26 сакавіка.

“Канцэрт Браяна ў Мінску, Беларусь, 26 сакавіка адменены з-за лагістычных і арганізатарскіх складанасцяў. Квіткі можна вярнуць у месцах, дзе іх набывалі", — напісана ў паведамленні.

Мінскія арганізатары даведаліся пра адмену канцэрта таксама з інтэрнэту, але пакуль грошы за квіткі не вяртаюць.

“Мы бачылі на Facebook, бачылі тое, што апублікавана на сайце, але пакуль чакаем афіцыйны ліст ад самога артыста”, — кажуць прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.

Нагадаем, канадскі рокер планаваў наведаць Мінск у межах свайго новага гастрольнага туру, прысвечанага 20-годдзю выхаду альбома "Reckless", які лічыцца самым паспяховым у кар’еры музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі