Брэд Піт і Анджэліна Джолі разышліся?

Вядомая галівудская пара Брэд Піт і Анджэліна Джолі, якіх звязваюць 6 гадоў адносін, шасцёра дзяцей і мільёны на рахунках, разыходзяцца, паведамляе “Сегодня”. Як інфармуе выданне, экс-закаханыя прынялі рашэнне пароўну падзяліць заробленыя імі грошы (а гэта больш $330 млн.), а таксама нерухомасць у Каліфорніі, Францыі і Новым Арлеане.

Адпаведныя дакументы Піт і Джолі падпісалі на мінулым тыдні.

«Дамова ўяўляе сабой індывідуальную версію шлюбнага кантракту, які прадугледжвае разрыў для тых пар, якія афіцыйна не знаходзяцца ў шлюбе. Яго падпісалі і Піт, і Джолі», — прыводзіць The Daily Mail словы ананімнай крыніцы. Што тычыцца дзяцей, акцёры падзеляць апеку над імі, але жыць яны ўсё роўна будуць з Джолі.

Афіцыйная прычына разводу зорнай пары не называецца, але сярод версій — здрады Анджаліны з нейкім рок-музыкам, настаўнікам рускай мовы і таксама сяброўкай-нетрадыцыяналкай, а Піту яшчэ на пачатку 2009-га прыпісвалі раман з няняй іх дзяцей.

Фота: www.treehugger.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі