Брэсцкае ДАІ паставіла пад пагрозу рэгістрацыю Рымашэўскага

Як стала вядома Еўрарадыё, была затрыманая другая машына з падпіснымі лістамі за меркаванага кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Гэтым разам быў спынены супрацоўнікамі ДАІ Юры Бакур, сябра ініцыятыўнай групы палітыка. Ён таксама вёз падпісныя лісты з рэгіёнаў у Брэст. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Віталь Рымашэўскі. Віталь Рымашэўскі: “За што яго затрымалі дакладна не вядома. Як і тое, колькі падпісных лістоў было ў яго машыне. Вядома толькі, што яго павезлі ў Ленінскі РУЎС Брэста. Але заўтра сябры маёй брэсцкай ініцыятыўнай групы мусілі несці подпісы ў выбарчую камісію. У нас агулам набіралася па ўсёй рэспубліцы каля 105 тысяч подпісаў. Калі здарыцца такое, што гэтыя падпісныя лісты з затрыманых машын знікнуць, гэта паставіць пад пагрозу і маю рэгістрацыю і ўсю нашу працу”.

Нагадаю, крыху раней была затрыманая машына кіраўніка абласнога штаба прэтэндэнта Віталя Рымашэўскага Змітра Шурхая. Яго адвезлі ў Маскоўскі РУЎС Брэста. Па непацверджаных дадзеных, у яго машыне было каля 5 тысяч падпісных лістоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі