Брэсцкае ДАІ затрымала машыну з падпіснымі лістамі Рымашэўскага

Машыну Змітра Шурхая, кіраўніка абласнога штаба прэтэндэнта ў прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага затрымала брэсцкая аўтаінспекцыя. Сам Зміцер Шурхай зараз знаходзіцца ў Маскоўскім РУЎС Брэста. Лёс некалькіх тысяч падпісных лістоў невядомы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Віталь Рымашэўскі. Віталь Рымашэўскі: “Ён толькі што вяртаўся з рэгіёнаў з подпісамі, з месца здачы падпісных лістоў. Некалькі тысяч падпісных лістоў у яго машыне было. Яго затрымаў Мажэлюк Валеры Ўладзіміравіч, супрацоўнік ДАІ. Нібыта за тое, што ў таго фальшывае пасведчанне кіроўцы. Яго адвезлі ў Маскоўскі РУЎС Брэста, але там кажуць, што яго няма. Памочніка Шурхая да машыны не падпускаюць. Адпаведна, ці знаходзяцца там падпісныя лісты мы не ведаем. Колькі пратрымаюць Змітра, мы таксама не ведаем — ён проста знаходзіцца там”.

Па словах Рымашэўскага, ён тэлефанаваў брэсцкім міліцыянтам і папярэдзіў іх, што за знікненне падпісных лістоў можа пагражаць крымінальная адказнасць. Як і за незаконнае затрыманне сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты. Па непацверджаных дадзеных, у машыне было каля 5 тысяч падпісных лістоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі