Брэсцкае "Дынама" прайграла "Альтаху" і выбыла з Лігі Еўропы
20 ліпеня футбалісты "Дынама-Брэст" прымалі ў сябе дома аўстрыйскі "Альтах". Гэта быў другі матч другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
Брэстаўчане прайгралі з лікам 0:3 (першы матч скончыўся ўнічыю — 1:1) і выбылі з турніру.
Галы ў гасцей забілі Міму Нгамале, Штэфан Нуц і Філіп Нетцар.
Такім чынам, у еўракубках з беларускіх клубаў засталіся толькі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў і "Дынама-Мінск" у Лізе Еўропы. Дарэчы, мінскі клуб сёння святкаваў перамогу з лікам 3:0 над македонскімі "Работнічкамі".