Брэсцкага школьніка падазраюць у ілжывым замінаванні школы
14 лютага нехта паведаміў у Маскоўскі РАУС Брэста, нібыта ў школе №23 бомба.
На месца здарэння прыбылі сапёры, аператыўнікі, а таксама супрацоўнікі КДБ, МНС і медыкі “хуткай”. Школу і прылеглую тэрыторыю ачапілі, а дзеці і настаўнікі былі эвакуяваныя. Выбухоўку не знайшлі.
Цяпер міліцыя падазрае, што “мінёрам” мог быць навучэнец адной з гімназій абласнога цэнтру 2002 году нараджэння. Праваахоўнікі працягваюць высвятляць усе абставіны здарэння, інфармуе БЕЛТА.