Брэсцкая міліцыя знайшла скрадзены пашпарт смаленскага мэра
Скрадзены ў цягніку "Мінск-Берлін" пашпарт мэра Смаленска Эдуарда Качаноўскага знайшла брэсцкая міліцыя. Яго ўжо вярнулі ўладальніку, ідзе пошук злодзеяў, якія скралі сумку з дакументамі мэра і яго памочніка, паведамляе "Интерфакс".
Нагадаем, Качаноўскі заўважыў знікненне дакументаў, грошай, фотапарата і пластыкавых картак ў Брэсце. Ён быў вымушаны сыйсці з цягніка і звярнуцца па дапамогу ў міліцыю. Сумку і пашпарты праваахоўнікі знайшлі на чыгунцы і вярнулі расіянам, а грошы зніклі.