Брэсцкая “Надзея” ўдарна шые марлевыя павязкі

Адміністрацыя брэсцкай швачнай фабрыкі “Надзея” паведаміла, што прадпрыемства будзе працаваць у рэжыме шасці дзён у тыдзень. Прынамсі, гэта тычыцца  суботы 21 лістапада, якую зрабілі рабочым днём. Фабрыка атрымала вялікую замову на пашыў марлевых павязак супраць свінога грыпу.  Як і для Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання, якое таксама атрымала буйны заказ на пашыў масак, для “Надзеі” — гэта шанец паправіць эканамічны стан. Прадпрыемства працавала па скарочаным графіку, былі вялікія праблемы з рэалізацыяй прадукцыі. Фабрыка запазычылася 60 млн. рублёў, а швачкі зарабляюць па 200-600 тыс. рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі