“Брэсцкая вясна” правяла сёмы ўстаноўчы сход
Праваабаронцы з Брэсцкай вобласці ў сёмы раз паспрабуюць легалізавацца. На выходныя яны правялі чарговы сход, каб ініцыяваць рэгістрацыю грамадскай арганізацыі “Брэсцкая вясна”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў брэстаўчанін Уладзімір Вялічкін. Арганізацыя спрабуе атрымаць легітымны статус з 2004 года, але кожны раз ёй адмаўляюць з розных, найчасцей фармальных падставаў, сказаў спадар Вялічкін.