Брэсцкі дывановы камбінат змусіць навасёлаў карыстацца сваёй прадукцыяй?

Пра тое, што дываны мясцовага Дывановага камбіната будуць засцілаць у новыя кватэры, размовы ішлі яшчэ з зімы. Камерцыйны дырэктар ААТ “Дываны Брэста” Сяргей Кузаўка сказаў Еўрарадыё:  Кузаўка: "Мы ўсе сертыфікаты атрымалі на дываны. Цяпер паводле будаўнічых нормаў будаўнікі мусяць атрымаць нейкі свой дазвол. Як толькі яны яго атрымаюць, мы гатовыя вырабіць усе тыя ўзоры, якія мы паказалі. Мы яшчэ і новыя падрыхтавалі і аддалі ўсім, у тым ліку і ў гарвыканкам".

Як раней паведамляла Еўрарадыё, з чэрвеня жыллё, пабудаванае за кошт ільготных крэдытаў, мае здавацца “пад ключ”, з унутранай аздобай. Пры гэтым аздоба мусіць быць выкананай з беларускіх матэрыялаў. Дывановы камбінат мае хранічныя праблемы са збытам і можа часткова вырашыць іх ужо з чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі