Брэсцкі водаканал папрасіў прабачэння за аварыю

Нагадаем, што менавіта спажыўцы Брэсцкага ўчастка водаканала трапілі ў зону аварыі водасістэмы. З 1 верасня ў гэтым раёне вада ішла з моцным пахам фекаліяў. Удзень у сераду было афіцыйна паведамлена, што прычына здарэння — аварыя на водазаборы. 

Як піша "Віртуальны Брэст", работнікі водаканала прынеслі прабачэнні "за часовае пагаршэнне якасці пітной вады". Па іх словах, прымаюцца ўсе меры для аднаўлення нармальнай якасці. Праводзіцца прафілактыка ўсяго абсталявання водазабору, а таксама гідрахларырованнае прамыванне ўсёй развадной сеткі з наступнымі аналізамі. 

Па словах работнікаў водаканалу, па стане на 15 гадзін 3 верасня старонні пах у вадзе адсутнічае. Але да паўторнага заключэння санстанцыі Брэста для падрыхтоўкі ежы раяць ужываць бутыляваную або прывазную ваду. 

Фота — virtual.brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі