Брэсцкіх маладафронтаўцаў на 25 сакавіка выклікалі ў ваенкамат

Брэсцкіх актывістаў арганізацыі "Малады Фронт" Івана Стасюка, Міхася Ільіна і Андруся Шарэнду выклікалі ў ваенкамат на 25 сакавіка. Невядомы мужчына, які назваўся супрацоўнікам ваенкамата, па чарзе званіў хлопцам на мабільныя тэлефоны і загадаў прыйсці ў ваенкамат 25 сакавіка. У выпадку нез'яўлення хлопцам прыгразілі адміністрацыйнай адкзнасцю.

Самі маладафронтаўцы лічаць, што гэтыя выклікі звязаныя з мінскай акцыяй на Дзень Волі. Хлопцы акурат меліся паехаць на яе ў сталіцу, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі