Брэсцкія апазіцыянеры сустрэліся з дэпутатам ПП НС Алегам Вялічкам
Актывісты брэсцкай абласной кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў абмеркавалі на сустрэчы з дэпутатам ПП НС Алегам Вялічкам актуальныя праблемы ў грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Сустрэча адбылася 20 чэрвеня па ініцыятыве актывістаў. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі рэгіянальных структур АГП Мікалай Коўш і
Ўладзімір Вуек, ПКБ Леанід Майструк, БСДП "Грамада" Ігар Маслоўскі
і Ганна Канюс. У цэнтры ўвагі былі новы закон аб
СМІ, умовы дзейнасці палітычных партый і грамадскіх арганізацый,
парламенцкія выбары, рэформа адукацыі, будаўніцтва АЭС, сацыяльная
абарона людзей. Апазіцыянеры перадалі дэпутату шэраг пісьмовых прапановаў, якія тычацца
паляпшэннія працы ЖКГ і змены месца правядзення масавых мерапрыемстваў
у Брэсце . "Мы пагадзіліся ў мэтазгоднасці правядзення такіх сустрэчаў
у будучыні", — паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Мікалай
Коўш. У снежні 2007 г. па ініцыятыве актывістаў дэмакратычных сілаў
Брэста адбылася падобная сустрэча з дэпутаткай ПП НС Святланай Гіль.
БелаПАН
БелаПАН