Брэсцкія даішнікі дарылі жанчынам-кіроўцам флікеры і цюльпаны
8 сакавіка супрацоўнікі ДАІ правялі ў Брэсце акцыю, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню.
З 10 да 12 гадзін на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай і Партызанскага праспекта супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынялі аўтамабілі, за рулём якіх знаходзіліся жанчыны, віншавалі іх са святам — дарылі цюльпаны, паштоўкі і флікеры. Усяго яны павіншавалі 100 жанчын-аўтамабілістак.
БелаПАН