Брэсцкія даішнікі ладзяць дыскатэкі для кіроўцаў
Брэсцкія дарожныя міліцыянты ў рамках аперацыі “Малады кіроўца” праводзяць па вобласці дыскатэкі. Яны ўжо адбыліся ў Брэсце і Баранавічах. На чарзе іншыя гарады і мястэчкі вобласці. Прэс-аташэ Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук удакладніла:
Гэта дыскатур “Жыць па правілах”. Бо асноўныя парушэнні маладых кіроўцаў — гэта п’янства за рулём і наезд на пешаходаў, няпропуск пешаходаў.
Дзеля пераадолення п'янства, паводле спадарыні Сахарчук, робіцца шмат:
Вось прыдарожныя кавярні. Ніводнай няма, каб там не было ДТП са смяротным вынікам. Дык мы з уладальнікамі дамовіліся: там круцяць відэа з DVD – інтэрв’ю з кіроўцамі, якія забілі людзей. Забаранілі з 22-х да васьмі раніцы продаж спіртных напояў.