Брэсцкія мытнікі выявілі ў рэйсавым аўтобусе амаль паўтоны сыру

Брэсцкія мытнікі выявілі ў рэйсавым аўтобусе амаль паўтоны сыру

Брэсцкія мытнікі выявілі ў рэйсавым аўтобусе больш за 450 кг сыру, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

Сыр быў схаваны ў тэхналагічных нішах аўтобуса і не быў задэклараваны. 

Аўтобус, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, прыбыў у пункт пропуску "Брэст" з Польшчы.

У у арцы над колам і ў нішы за сістэмай астуджэння мытнікі выявілі больш за 200 кг сыру. Пасля гэтага яны агледзелі транспарт з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу. І ў месцы для адпачынку кіроўцы за фальшывай сценкай знайшлі яшчэ 250 кг сыру.

Тавар і аўтобус 2006 года выпуску канфіскаваныя. Іх агульны кошт складае амаль 150 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі