Брэсцкія прадпрымальнікі не спяшаюцца адкрываць унітарныя прадпрыемствы
Толькі 60 індывідуальных прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці на гэты момант зарэгістравалі прыватныя унітарныя прадпрыемствы. Такія звесткі распаўсюдзіла ўпраўленне прадпрымальніцтва Брэсцкага аблвыканкаму. Яшчэ каля 700 індывідуальных прадпрымальнікаў паспелі ўзгадніць назву
будучага прадпрыемства ва ўпраўленні юстыцыі. Пра настроі брэсцкіх
прадпрымальнікаў даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“Нягледзячы на тое, што адпушчаны прэзідэнцкім указам тэрмін на падачу дакументаў на рэгістрацыю прыватных унітарных прадпрыемстваў заканчваецца 10 лістапада, большасць індывідуальных прадпрымальнікаў працягваюць чакаць пераменаў.
Дарэчы, агулам на Брэстчыне налічваецца 11393 прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць наёмную працу. Прыкладна палова з іх займаецца гандлем”.