Брэсцкія прадпрымальнікі зладзілі стыхійны мітынг на рынку

У Брэсце на рынку "Стары горад" 8 красавіка адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Як паведамляе БелаПАН, падставай сталі штрафы падаткавікоў на індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадаўцы не далі пакупнікам адрыўныя талоны за пакупку, якая перавышае тры базавыя велічыні. Гэта высветлілі падаткавікі, калі правялі кантрольную закупку зранку 8 красавіка.

Пасля гэтага спынілі працу больш за сотню з 500 гандляроў, якія працуюць на рынку. Прадпрымальнікі перакананыя, што калі яны плацяць фіксаваную стаўку адзінага падатку, то не абавязкова выдаваць такія талоны, калі іх не патрабуе пакупнік.

Дарэчы, сёлета на рынках Брэста за нявыдачу адрыўных талонаў аштрафавана каля 20 прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі