Брэсцкія праваабаронцы рыхтуюць на 10 снежня пікет, мітынг і шэсце

Пра такія акцыі на Дзень абароны правоў чалавека паведаміў Еўрарадыё Ўладзімір Малей: Малей: Падалі тры заяўкі: дэманстрацыя па вуліцы Маскоўскай, мітынг на адзіным устаноўленым Брэсцкім гарвыканкамам месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, стадыёне “Лакаматыў” і пікет каля кінатэатра “Беларусь”.

Заяўнікі мяркуюць, што ўлады хутчэй за ўсё адмовяць у правядзенні акцыяў. Але час і месца на ўсялякі выпадак паведамілі: на 10 гадзінаў раніцы ад перасячэння вуліцы Леніна і праспекта Машэрава замоўленая дэманстрацыя, з 12 гадзінаў пікет і з 14 — мітынг.

Варта нагадаць, што ў лістападзе трое брэстаўчанаў, якія не ўваходзяць у лік заяўнікаў акцый на Дзень правоў чалавека, звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яны якраз аспрэчваюць права ўладаў скарыстоўваць для масавых акцый толькі адно месца ў горадзе, якое аддаленае ад ажыўленых плошчаў і вуліц і да таго ж часта бывае занятае паводле прамога прызначэння — заняткаў спортам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі