Брэст рыхтуецца сустракаць Пуціна (фота)
На заўтра ў Брэсце запланаванае паседжанне Савета міністраў "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Як вынікае з паведамлення на сайце “саюзнай дзяржавы”, “старшыняваць на ім будзе цяперашні кіраўнік ураду Саюза Беларусі і Расіі Ўладзімір Пуцін”. У панядзелак у Брэсце зрання наводзілі марафет на вуліцы Маскоўскай, якая за горадам працягваецца як аўтабан М1 Брэст — Мінск — усходняя мяжа з Расіяй — Масква. Спецыяльныя брыгады замятайлаў вымяталі пыл ды падфарбоўвалі слупы (глядзі фота). Часам можна было пачуць сірэны і пабачыць мікрааўтобусы з людзьмі, якія суправаджалі аўтамашыны ДАІ.