Брэстаўчаніну не дазволілі назіраць за фармаваннем выбаркамаў
Брэстаўчанін Рыгор Варвашэвіч паведаміў Еўрарадыё, што 3 лістапада не змог трапіць на пасяджэнне Ленінскага райвыканкама горада Брэста, на якім фармаваліся участковыя выбарчыя камісіі. Прычына: напярэдадні ён атрымаў адмоўны адказ на сваю пісьмовую просьбу дазволіць яго прысутнасць. Падпісала адказ намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Людміла Змачынская. Спадарыня Змачынская патлумачыла Еўрарадыё: — Яму адказалі, што калі ёсць у яго неабходнасць і ён настойвае, дык няхай прыйдзе на прыём да кіраўніка адміністрацыі, і той вызначыцца, ёсць неабходнасць у яго прысутнасці або не. Варвашэвіч не прыйшоў ні на прыём, ні на выканкам. Мы мяркуем, што яму нехта праплачвае, каб ён ствараў канфліктную сітуацыю.
Мы патлумачылі яму, сыходзячы з артыкула 34 Выбарчага Кодэкса, што яго прысутнасць неправамоцная.
Прысутнічаюць толькі прадстаўнікі партый, арганізацый і грамадзянаў, якія накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, сказала Людміла Змачынская.
Рыгор Варвашэвіч у сваю чаргу спасылаецца на артыкул 13 Выбарчага Кодэкса, дзе гаворыцца, што падрыхтоўка да выбараў праводзіцца адкрыта і галосна.