БРСМ пераходзіць ад "праграм" да "новых метадаў"

Усё павінна быць падпарадкавана пэўнай працы, рэальным справах, а не паператворчасці, заявіў ён 17 студзеня на нарадзе па рэспубліканскай праграме "Моладзь Беларусі". Праграма гэта па вышэйназванай прычыне з разгляду была знятая.

Літаральна праз два дні "арганізаваная моладзь" улічыла наказ кіраўніка дзяржавы.

20 студзеня першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА, што яго арганізацыя пераходзіць ад праграмаў, планаў і праектаў да ажыццяўлення канкрэтных моладзевых ініцыятываў.

"Кіраўнік дзяржавы даручыў перайсці ад праграмнай працы з моладдзю да новых метадаў і падыходаў, улічваючы сучасную рэальнасць", — адзначыў Бузоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі