Бруно Мбанангой названы найлепшым гульцом мінскага "Дынама"

Габонскі легіянер Бруно Мбанангой названы лепшым гульцом мінскай футбольнай каманды "Дынама" па выніках галасавання сярод заўзятараў. Галасаванне адбывалася на сайце dinamo-minsk.org. Бруно Мбанангой набраў 858 балаў. На другім месцы з прыкметным адставаннем размясціўся Сяргей Паўлюковіч — 224 балы. Замкнуў тройку Сяргей Гігевіч са 147 баламі.

Узнагароджанне пераможца каштоўным падарункам адбудзецца на ўшанаванні мінскага "Дынама" ў студзені 2009 года.

eSport.By

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі