Брытанцы не ведаюць гісторыі Калядаў, але любяць легенду пра св. Мікалая

Бальшыня брытанцаў не ведае гісторыі Калядаў і Божага Нараджэння. Гэта вынікае з даследання арганізацыі Theos.  27% дарослых брытанцаў не ведаюць, дзе нарадзіўся Ісус, кожны чацвёрты не ведае, што добрую вестку Марыі прынёс анёл, а тры чвэрці не ведаюць, што бацькі ўцяклі з дзіцёнкам Ісусам у Егіпет.

Гэта вынік аддзялення рэлігіі ад школы. Брытанцы больш любяць легенду пра святога Мікалая і ягоных аленяў і эльфаў.

РИА «Новости»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі