Брытанцы распавялі, уз'яднання якіх гуртоў яны больш за ўсё жадаюць
Швецкі поп-квартэт ABBA, які распаўся ў 1982 годзе, узначаліў спіс камандаў, уз'яднання якіх больш за ўсё жадаюць брытанцы. Другое месца заняў брытанскі гурт The Smiths. У канцы 2008 гада былыя ўдзельнікі гурта заявілі, што не маюць намер больш граць разам. Вакаліст Морысі працягвае паспяховую сольную кар'еру (у пачатку лютага ў яго выходзіць новы альбом), а гітарыст Джоні Мар грае ў гуртах The Cribs і Modest Mouse.
Таксама меламаны мараць пра уз'яднанне Take That і Робі Ўільямса - яны занялі трэцяе месца. Паміж тым, удзельнікі каманды абвясцілі пра намер праспяваць разам у 2009 годзе. Не выключана, што Take That разам з Уільямсам стануць хэдлайнерамі фэсту Гластанбэры.
Далей у спісе ідуць The Stone Roses, Guns'n'Roses з гітарыстам Слэшам, Pink Floyd, Talking Heads, The Faces, былая група Джорджа Майкла Wham! і ансамбль Jackson Five, у якім пачынаў сваю кар'еру Майкл Джэксан.
Спіс быў складзены паводле вынікаў галасавання, праведзенага інтэрнэт-парталам Gigwise.
Раней кампанія Warner Home Video правяла апытанне сярод брытанцаў наконт таго, якіх памерлых знакамітасцей яны жадалі б ўваскрэсіць. Першае месца заняў кароль рок-н-рола Элвіс Прэслі.
Фота: www.earthvote.narod.ru