Брытанія не дасць грошай у аварыйны фонд еўразоны
Міністр фінансаў Брытаніі Алістэйр Дарлінг заявіў, што Аб’яднанае Каралеўства не будзе падтрымліваць фонд, закліканы падтрымаць слабыя эканомікі краін еўразоны. "Гэта не наша справа. Адказнасць па падтрыманні еўра ляжыць на плячах краін звароту адзінай валюты", - заявіў Дарлінг.
У Брусэлі адкрылася экстранная сустрэча міністраў фінансаў краін Еўрасаюзу. На парадку дня - дапамога Грэцыі і стварэнне для гэтай мэты агульнаеўрапейскага Стабілізацыйнага фонду, інфармуе ВВС.
Нагадаем, праблемы ў краінах еўразоны былі ўзмоцненыя крызісам у Грэцыі, яе памер дзяржаўнай запазычанасці перавысіў 100% ВУП, а бюджэтнага дэфіцыту - 12 % ВУП. Каб не дапусціць дэфолту ў Грэцыі, ЕС і МВФ вырашылі даць Афінам цягам трох гадоў крэдыт на 110 мільярдаў еўра.
13 з 16 краін-удзельніц еўразоны самі знаходзяцца ў групе рызыкі з-за перавышэння імі гранічнавага бюджэтнага дэфіцыту.