Брытанія выйшла на першае месца ў Еўропе па колькасці ахвяр COVID-19

Брытанія выйшла на першае месца ў Еўропе па колькасці ахвяр COVID-19

Брытанія выйшла на першае месца ў Еўропе па колькасці ахвяр COVID-19. Іх ужо больш за 32 тысячы, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на Нацыянальнае бюро статыстыкі гэтай краіны. У Італіі, Іспаніі і Францыі памерла менш людзей, заражаных каранавірусам.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што пік эпідэміі ўжо ўдалося прайсці і ўлады думаюць над тым, каб паступова пачаць выходзіць з каранціна. Ужо на гэтым тыдні будзе абвешчана пра рашэнне.

У свеце налічваецца 3,6 млн выпадкаў заражэння каранавірусам (у Беларусі — 18 350), памерлі больш за 250 тысяч чалавек (у нашай краіне — 107 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі